Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Уладзімірам Содалем адбудзецца 18 красавіка ў Менску


Уладзімір Содаль
Уладзімір Содаль

Разьвітаньне з Уладзімірам Содалем пройдзе 18 красавіка (субота) ад 11 да 13 гадзіны ў рытуальнай залі пры гарадзкім клінічным шпіталі № 9 (вул. Сямашкі, 8) у Менску.

Пахаваюць пісьменьніка і літаратуразнаўцу на могілках у Астрашыцкім гарадку, дзе пахаваная маці.

Уладзімір Содаль памёр вечарам 15 красавіка. Яму было 78 гадоў.

Уладзімер Содаль нарадзіўся 13 верасьня 1937 году ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, працаваў настаўнікам. Некалькі дзясяткаў гадоў адпрацаваў на беларускім тэлебачаньні.

Як літаратуразнаўца Ўладзімер Содаль дасьледаваў творчасьць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, М.Багдановіча, Зоські Верас і іншых.

Напісаў кнігі: «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кушлянскі кут» (1990), «Сьцежкамі Мацея Бурачка» (1990), «Жупранская старонка» (1992), «Тут бачу свой край» (1994), «Сьвіранскія крэскі» (1995), «Карпілаўка» (2001). У 2007 выдаў кнігу «Волат зь Мігаўкі», прысьвечаную жыцьцю грамадзка-палітычнага дзеяча Беларусі Аляксандра Ўласава.

Ва Ўладзімера Содаля засталіся сын, дачка, чацьвёра ўнукаў і праўнук.

Апошнім часам спадар Уладзімер выдаваў кнігі сваіх каштоўных падрабязнасьцяў за ўласную пэнсію і, як той караткевічаўскі кніганоша, праточваўся зь імі праз міліцэйскія кардоны на Дні беларускага пісьменства, на нейкія іншыя афіцыйныя мерапрыемствы — ішоў да людзей, да чытачоў.

Яго неаднойчы затрымлівалі за „нелегальны распаўсюд“, пагражалі штрафам, але Содаля гэта не палохала. Ён лічыў сваім абавязкам данесьці тое, што ведаў, што адшукаў у архівах, да людзей. Ён быў дасьведчаны, самаахвярны і настойлівы ў сваёй беларушчыне. Калі такія сыходзяць — замены ім няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG