Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пераходу на беларускую мову ў заправак А-100 вырасьлі продажы ВІДЭА


З 1 студзеня 2015 году на аўтазапраўках групы кампаніяў «А-100 АЗС» пачалі абслугоўваць кліентаў па-беларуску, а таксама перавялі службовую дакумэнтацыю на беларускую мову. Кіраўнік управы маркетынгу кампаніі Ніна Ніканорава ўжо вольна карыстаецца беларускай мовай і кажа, што гэтак робяць усё больш яе калегаў.

Паводле Ніканоравай, пасьля пераходу заправак на беларускую мову стала больш кліентаў:

«Продажы павялічыліся. Бо мы прыцягнулі да сябе частку модных і прагрэсіўных беларусаў, якія падзяляюць нашу пазыцыю што да пашырэньня выкарыстаньня беларускай мовы».

XS
SM
MD
LG