Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паміж Менскам і Вільняй будуць хадзіць электрычкі


Паміж беларускай і літоўскай сталіцамі будзе наладжанае хуткаснае чыгуначнае злучэньне.

Гэта абмяркоўвалася падчас пасяджэньня беларуска-літоўскай рабочай групы па ўзаемадзеяньні ў транзытна-транспартнай сфэры, якое праходзіла 15 і 16 красавіка, — паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Для рэалізацыі прапановы паміж Менскам і Вільняй будзе электрыфікаванае злучэньне Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа — Каня — Н.Вільня, а таксама ўведзеныя ў эксплюатацыю хуткасныя электрацягнікі.

У 2014 годзе паміж дзьвюма краінамі было перавезена 356.000 пасажыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG