Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у арганізацыі, створанай Хадаркоўскім


У Маскве ў офісе створанай Міхаілам Хадаркоўскім арганізацыі «Адкрытая Расея» праходзіць ператрус.

Як распавяла Радыё Свабода прэс-сакратар Міхаіла Хадаркоўскага, Вольга Піспанэн, ператрус праводзіць Цэнтар супрацьдзеяньня экстрэмізму. Паводле яе, ператрус ладзяць на падставе зьвестак аб нібыта падрыхтоўцы і вырабе «Адкрытай Расеяй» агітацыйных матэрыялаў з заклікамі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці — для распаўсюджваньня гэтых матэрыялаў 19 красавіка 2015 на мітынгу апазыцыі.

«Але, па-першае, у гэтым мітынгу мы не зьбіраліся ўдзельнічаць, і, натуральна, ніякіх матэрыялаў мы не рыхтавалі, па-другое, гэты мітынг, як мы ўжо ведаем, не адбудзецца. Ён быў адменены самой апазыцыяй. Наступнае пытаньне: у нас сапраўды былі падрыхтаваныя агітацыйныя матэрыялы, але да мірнага санкцыянаванага маршу „Вясна“ у Мар’іне. Гэтыя агітацыйныя матэрыялы былі абсалютна антываеннага характару, гэта значыць „Міру — мір“, „Не вайне!“ і т. д. Якім чынам Цэнтар „Э“ западозрыў тут экстрэмізм?.. Я разумею, вядома, што гэта ідзе насуперак палітыцы Пуціна, які разьвязвае вайну ў суседняй дзяржаве. Мабыць, заклікаць да міру ў нашай краіне — гэта ўжо небясьпечнае злачыннае дзеяньне,» — сказала Вольга Піспанэн.

Ператрус у рэдакцыі «Адкрытай Расеі» пакуль працягваецца. Супрацоўнікам арганізацыі, якія знаходзяцца ў офісе, не дазваляюць карыстацца тэлефонамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG