Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта быў чалавек з іскрыстай радасьцю»


Аляксандар Надсан
Аляксандар Надсан

Сьветлай памяці айца Аляксандра Надсана ўзгадвае мастак Павал Татарнікаў.

«У мяне было толькі дзьве сустрэчы з айцом Аляксандрам Надсанам. На першай мы так і не пазнаёміліся, але ён нешта ведаў пра мяне. І калі я быў у Англіі, ён папрасіў мяне зрабіць выставу ў Беларускім цэнтры, у Бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Я, канечне, згадзіўся.

І некалькі дзён, калі ладзілася выстава, калі праходзіла, калі была творчая сустрэча — мы кантактавалі з айцом Аляксандрам Надсанам. Безумоўна, гэта быў незвычайны чалавек, нягледзячы на сталы ўзрост, з фэнамэнальнай памяцьцю, з празрыстай, нават іскрыстай радасьцю. У яго такая шчырая ўсьмешка, якая зараджае. Ведаючы, якая гэта вялікая, знакавая асоба для адраджэньня беларускай культуры, духоўнасьці, я ўдзячны лёсу, вельмі шчасьлівы, што мне ўдалося зь ім пазнаёміцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG