Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску сьледчага засудзілі за наркотыкі


12 гадамі пазбаўленьня волі пакараны былы сьледчы міжраённага аддзела Сьледчага камітэта за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

13 красавіка 2015 году судом Чыгуначнага раёна Віцебска вынесены вырак у дачыненьні да былога сьледчага міжраённага аддзела Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Старшы лейтэнант юстыцыі купляў з мэтай перапродажу розныя наркатычныя і псыхатропныя рэчывы. Праз інтэрнэт ён зьвязваўся з патэнцыйнымі пакупнікамі, якія дасылалі яму грошы на электронны кашалёк, пасьля чаго паведамляў ім праз інтэрнэт месцазнаходжаньне схованкі, дзе захоўвалася прадаванае ім рэчыва.

Падсудны прызнаны вінаватым у незаконным абароце асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў і асуджаны да пакараньня ў выглядзе 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, — паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG