Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне Канстытуцыйны суд разглядае закон аб люстрацыі


Канстытуцыйны суд Украіны, архіўнае фота
Канстытуцыйны суд Украіны, архіўнае фота

Пад судом праходзіць мітынг (Жывая трансьляцыя Свабоды).

16 красавіка Канстытуцыйны суд пачынае разгляд канстытуцыйнасьці закона «Аб ачыстцы ўлады».

Грамадзкі люстрацыйны камітэт і Грамадзкая рада па пытаньнях люстрацыі пры Міністэрстве юстыцыі праводзяць пад сьценамі КСУ акцыю ў абарону люстрацыі. Да арганізатараў абяцалі далучыцца грамадзкія арганізацыі, вэтэраны АТА разам з народным дэпутатам Сямёнам Сяменчанкам і прадстаўнікі патрыятычных сілаў.​

8 красавіка Служба бясьпекі Ўкраіны адкрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да былога прэзыдэнта Віктара Януковіча, а таксама судзьдзяў Канстытуцыйнага суда па факце злоўжываньня службовым становішчам. Як паведаміў грамадзкі актывіст, сябра Грамадзкай рады па люстрацыі пры Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны Карл Волах, гаворка ідзе пра абвінавачваньні былых і цяперашніх высокапастаўленых чыноўнікаў у злачыннай змове з мэтай зьмены канстытуцыйнага ладу і ўзурпацыі ўлады ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG