Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве забіты Алег Калашнікаў, былы дэпутат Вярхоўнай рады


Забіты дэпутат заклікаў да шырокага сьвяткаваньня 70-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Інфармацыю пацьвердзіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Паводле яго слоў, Калашнікаў быў забіты каля свайго дому.

Як паведаміў «Украінскім навінам» адзін са сваякоў забітага, дэпутат пятага скліканьня Вярхоўнай рады апошнім часам нікуды не ад’яжджаў і жыў у Кіеве. Яму неаднаразова пагражалі фізычнай расправай за палітычныя погляды, у прыватнасьці, за заклік шырока адзначаць 70-годзьдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

XS
SM
MD
LG