Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейская прапаганда пагражае ЗША — кангрэсмэн


У Камітэце замежных справаў Палаты прадстаўнікоў ЗША адбыліся слуханьні на тэму, як Расея ператварае інфармацыю ў зброю.

У слуханьнях узялі ўдзел старшыня Камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў Эд Ройс (рэспубліканец Каліфорнія); кангрэсмэн Эліёт Энгель (дэмакрат Нью-Ёрк); старэйшы навуковы супрацоўнік Legatum Institute Пітэр Памяранцаў; былая журналістка кампаніі Russia Today (RT) Элізабэт Уал.

На адкрыцьці слуханьняў Эд Ройс заявіў:

«Расейская прапаганда мае патэнцыял для дэстабілізацыі членаў НАТО, і гэта можа паўплываць на нашы абавязаньні па забесьпячэньні бясьпекі, асабліва калі мы паглядзім на тое, што адбываецца ў краінах Балтыі. Так што тая расейская кампанія, якую са сьведкаў апісвае як зброю ў інфармацыі, сур’ёзна пагражае бясьпецы ЗША».

XS
SM
MD
LG