Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьнік «залаты батон» Януковіча


На выставе "Скарбы Межыгор'я". 11 сакавіка 2014 году.
На выставе "Скарбы Межыгор'я". 11 сакавіка 2014 году.

Галоўная сьледчая ўправа Генэральнай пракуратуры Ўкраіны ўнесла ў Адзіны рэестар дасудовых расьсьледаваньняў факт крадзяжу каштоўнасьцяў з рэзыдэнцыі «Межыгор’е», у тым ліку славутага «залатога батона».

Пра гэта ў Facebook напісаў народны дэпутат фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Зьміцер Дабрадомаў.

«Нарэшце праваахоўнікі адрэагавалі на факты зьнікненьня каштоўнасьцяў з Межыгор’я, у прыватнасьці, легендарнага „залатога батона Януковіча“», — паведаміў дэпутат.

«Мяне абурае, што да апублікаваньня мною фактаў гэтых крадзяжоў нікому з МУС і Генпракуратуры не было справы да каштоўнасьцяў цаною ў некалькі мільёнаў даляраў, якія павінны быць далучаныя ў якасьці рэчавых доказаў да карупцыйных крымінальных справаў супраць кіраўнікоў мінулага рэжыму!» — дадаў Дабрадомаў.

Як падае агенцтва УНІАН, раней байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў пракрасьціся на тэрыторыю рэзыдэнцыі «Межыгор’е» ў Кіеўскай вобласьці. Падчас затрыманьня мужчына спрабаваў аказаць супраціў ваенным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG