Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія хоча аштрафаваць Google на 6 мільярдаў даляраў


Эўракамісар па пытаньнях канкурэнцыі Маргрэтэ Вэстагер выступае ў Брусэлі 15 красавіка

Эўракамісар па пытаньнях канкурэнцыі Маргрэтэ Вэстагер выступае ў Брусэлі 15 красавіка

Эўракамісія вінаваціць Google ў злоўжываньні дамінуючым становішчам на рынку. З 2010 года ў дачыненьні да кампаніі распачата антыманапольнае расьсьледаваньне.

Як паведамляе Эўраньюз, Google ужо тройчы накіроўваў у камісію свае прапановы па зьмене сыстэмы паслуг, аднак яны не задаволілі эўрапейскага рэгулятара. І вось у сераду эўракамісар па пытаньнях канкурэнцыі Маргрэтэ Вэстагер паведаміла, што Эўракамісія накіравала ў адрас Google афіцыйныя абвінавачваньні. Яна, у прыватнасьці, заявіла:

«На аснове нашага папярэдняга расьсьледаваньня
Эўракамісія сёньня таксама афіцыйна распачынае асобнае расьсьледаваньне аб магчымых злоўжываньнях у разьвіцьці і ўжываньні сыстэмы Android. Мая задача заключаецца ў забесьпячэньні ў Эўропе нармальнага канкурэнтнага асяродзьдзя, каб спажыўцы і інавацыйныя кампаніі маглі атрымліваць выгаду і карысьць».

Расьсьледаваньне па Android будзе заключацца ў праверцы абвінавачваньняў, што Google, нібыта, перашкаджае распрацоўнікам мабільных прылад, выкарыстоўваць мадыфікаваныя сыстэмы Android і патрабуе ўсталёўваць на іх толькі аплікацыі сваёй вытворчасьці.

Па выніках разбору памер штрафу, які пагражае Google па гэтых справах, паводле некаторых ацэнак, можа скласьці больш за 6 млрд. даляраў.

XS
SM
MD
LG