Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Расея змагаецца з расізмам на футбольных трыбунах


У расейскім футболе ёсьць вялікая праблема з расізмам. Ці будзе гэта мець наступствы для Кубку сьвету па футболе, які мае адбыцца ў 2018 годзе ў Расеі? Піша Том Балфарт, Радыё Свабода

Фаны карыстаюцца нэанацысцкімі сымбалямі. Расісцкія сьпевы, адрасаваныя гульцам з Паўночнага Каўказу. Хуліганы нападаюць на нябелых у цягніках.

Гэта толькі некалькі з больш чым 200 расісцкіх інцыдэнтаў, учыненых расейскімі футбольнымі заўзятарамі за апошнія два гады і ўключаных у даклад пад назвай «Час для дзеяньняў: выпадкі дыскрымінацыі ў расейскім футболе».

Даклад быў зроблены цэнтрам SOVA. Ён красамоўна ілюструе праблему расізму сярод футбольных заўзятараў у той час, як Расея рыхтуецца да правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе 2018.

Пасьля зьяўленьня нацысцкага сьцяга на матчы ў Маскве 5 красавіка кіраўнік ФІФА Зэп Блятэр сказаў, што «яшчэ належыць зрабіць шмат працы» да пачатку чэмпіянату.

Да чэмпіянату застаецца менш за тры гады, але, як мяркуюць экспэрты, Расея зрабіла вельмі нязначныя крокі дзеля выкараненьня расізму ў сваім чэмпіянаце. Напрыклад, былі ўзмоцненыя штрафы і іншыя віды пакараньняў гледачам за расісцкія паводзіны. Клюб «Тарпэда Масква» быў аштрафаваны на сотні тысяч расейскіх рублёў за парушэньні і злачынствы на глебе расізму. Клюбу таксама наказана сыграць пяць гульняў дома без гледачоў.

30 сакавіка Футбольны саюз Расеі прызначыў новага інспэктара па барацьбе з расізмам. Ён будзе каардынаваць групу назіральнікаў падчас «асабліва небясьпечных» гульняў.

Зэп Блятэр вітаў прызначэньне, а таксама карныя захады, але адзначыў, што «адукацыя ў роўнай ступені важная».

SOVA рэкамэндуе ў дакладзе скласьці доўгатэрміновы плян па барацьбе з расізмам, у тым ліку «адукацыйных праграм для школ і ВНУ, якія выкарыстоўваюць футбол як інструмэнт для міжкультурнага разуменьня».

Паводле прэс-сакратара Футбольнага саюзу Расеі Яўгена Дзічкоўскага, улады падыходзяць да праблемы сур’ёзна: «Усе зь нецярпеньнем чакаюць чэмпіянату сьвету, — сказаў ён. — На трыбунах будзе расейскі істэблішмэнт, ня будзе хуліганаў».

«Ідыёты ёсьць паўсюль, прымаюцца захады. Мы не краіна дзікуноў», — падкрэсьліў адзін зь лідэраў фанацкага руху Вадзім Сідараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG