Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працаўнікі расейскай вайсковай базы ў Таджыкістане выйшлі на акцыю пратэсту


Расейскія вайскоўцы ў Таджыкістане (архіўнае фота, 2012 год)
Расейскія вайскоўцы ў Таджыкістане (архіўнае фота, 2012 год)

У горадзе Куляб на поўдні Таджыкістану, дзе знаходзіцца адзін з аддзелаў 201-й расейскай вайсковай базы, прайшла акцыя пратэсту групы яе працаўнікоў зь ліку мясцовых жыхароў. Пратэстоўцы патрабавалі выплаты ім даўгоў па заробку, які, як яны заявілі, ім не выдаюць ужо шэсьць месяцаў.

Камандзір базы сустрэўся зь мітынгоўцамі і паабяцаў вырашыць іх праблему. Аднак, як заявілі пратэстоўцы, падобныя абяцаньні ім давалі і раней, але яны не былі выкананыя.

Прадстаўнік расейскай вайсковай базы ў Таджыкістане Ігар Шчарбакоў паведаміў таджыкскай рэдакцыі Радыё Свабода, што ў кампэтэнцыю базы не ўваходзіць выплата заработнай платы мясцовым працаўнікам. Паводле яго слоў, грошы пералічваюцца на рахунак кампаніі «Быт Сэрвіс-плюс», якая займаецца працаўладкаваньнем на базу мясцовых грамадзянскіх асобаў і нясе адказнасьць за аплату іх працы. У кампаніі "Быт Сэрвіс-плюс заявілі, што не атрымлівалі сродкаў для выплаты заробку.

У Таджыкістане, які мяжуе з Аўганістанам, знаходзіцца адна з найбуйнейшых расейскіх вайсковых базаў. Колькасьць вайскоўцаў складае каля сямі тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG