Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні зноў судзяць журналістаў-фрылянсэраў


Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ паводле артыкула 22.9 часткі 2.

Разгляд справы адбудзецца сёньня ў Ленінскім раённым судзе Горадні.

Журналістаў вінавацяць у тым, што яны зрабілі для тэлеканала «Белсат» відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гарадзенскім музэі гісторыі рэлігіі, ня маючы пры гэтым адпаведнай акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2015 году беларускіх незалежных журналістаў паводле артыкулу 22.9 судзілі ўжо 8 разоў, а ў 2014 годзе — 10 разоў.

Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Алесь Дзянісаў летась быў аштрафаваны паводле артыкулу 22.9 на 30 базавых велічынь, у Алеся Кіркевіча ёсьць папярэджаньне паводле гэтага ж артыкулу.

XS
SM
MD
LG