Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сібір палае. Агонь з Расеі перакінуўся ў Кітай


Расея, Забайкальскі край. Лясныя пажары ў вёсцы Смаленка. 13 красавіка 2015.

Расея, Забайкальскі край. Лясныя пажары ў вёсцы Смаленка. 13 красавіка 2015.

У Забайкальскім краі Расеі плошча пажараў вырасла да 57 тысяч гектараў.

Учора за сем вечаровых гадзінаў плошча пажараў у Забайкальлі павялічылася на траціну — амаль да 57 тысяч гектараў. Усяго ў Забайкальскім краі шугаюць 112 пажараў у 18 раёнах.

Агонь дабраўся да прыгарадаў сталіцы краю — Чыты. Мясцовыя ўлады пачалі адтуль эвакуацыю жыхароў. Горад пакутуе ад смогу.

«Раслясгас» паведаміў, што вырашыў узмацніць групоўку авіялесааховы — у дадатак да 145 пажарных, якія ўжо працуюць у рэгіёне, накіроўваецца яшчэ 100 чалавек. Ведамства таксама папракае мясцовых жыхароў, якія ігнаруюць забарону на выкарыстаньне агню на прыродзе.

Зьявілася інфармацыя, што пажары з Расеі перакінуліся ў Кітай.

Тым часам у іншым сібірскім рэгіёне Расеі — Хакасіі — колькасьць ахвяраў пажараў павялічылася да 23 чалавек. Больш за 900 чалавек там пацярпелі, каля 5 тысяч чалавек засталіся бяз даху над галавой.

XS
SM
MD
LG