Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладніцу беларускай мовы знайшлі павешанай. Засталіся двое дзетак


Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

У Гомелі 14 красавіка жанчыну знайшлі павешанай на лесьвічнай пляцоўцы дома № 106 на вуліцы Савецкай. Ёю аказалася выкладніца дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, кандыдат філялягічных навук. Загінулая выкладала беларускую мову.

Гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту распачаў праверку па факце сьмерці 45-гадовай выкладніцы. Асноўная вэрсія гібелі — суіцыд.

Дом № 106 па вуліцы Савецкай разьмешчаны паміж двума карпусамі ўнівэрсытэту і лічыцца цяпер інтэрнатам вышэйшай навучальнай установы.

Жанчына была замужам, у яе двое дзяцей.

Згаданы дом № 106 доўгі час быў сваеасаблівым «яблыкам калатнечы» паміж кіраўніцтвам ГДУ імя Ф. Скарыны і ягонымі жыльцамі. Некаторыя выкладчыкі спрабавалі прыватызваць свае кватэры, але атрымлівалі адмову на той падставе, што гэта інтэрнат, службовае жытло. Насамрэч дом на пачатку быў зарэгістраваны як жылы. Рэктарат праз эканамічны суд дамогся пераафармленьня дома, які ад 2014 году афіцыйна стаў інтэрнатам.

Паведамляюць, што выкладчыца непакоілася, нібыта яе могуць звольніць з працы і выселіць з дома. Але муж загіблай жанчыны таксама выкладнік. Высяленьне ж можа пагражаць толькі тым, хто ня мае дачыненьня да ўнівэрсытэту.

Колькі год таму ў аўтааварыі трагічна загінуў яшчэ адзін знаўца роднай мовы — Сяргей Ханеня, які на той час працаваў ужо прарэктарам унівэрсытэту.

XS
SM
MD
LG