Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я зьвязваю сваю будучыню са свабодай Украіны — беларускі баец «Правага сэктару»


Я зьвязваю сваю будучыню са свабодай Украіны — беларускі баец «Правага сэктару»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:07 0:00
Наўпроставы лінк

42-гадовы баец Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару» з пазыўным «Леў» — грамадзянін Беларусі. Ён двойчы быў паранены ў баях пад Пескамі, паблізу Данецку. Цяпер ён лекуецца ў Днепрапятроўскім клінічным шпіталі імя Мечнікава. Пасьля агнястрэльнай раны нагі ён яшчэ некалькі месяцаў ня зможа хадзіць. «Леў», у мінулым — інструктар-мэтадыст па ўсходніх адзінаборствах, не шкадуе, што прыехаў зь Беларусі і пайшоў добраахвотнікам абараняць Украіну. Аднак мужчына адзначае: на радзіму цяпер вярнуцца ня зможа, бо там яму пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы. Між тым, дзяржава Ўкраіна пакуль ніяк не абараняе інтарэсы такіх, як «Леў»: ня маючы грамадзянства Ўкраіны, яны ня могуць прэтэндаваць на прызнаньне ўдзельнікамі АТО.

XS
SM
MD
LG