Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка вызваліў з пасады пасла Ўкраіны ў ЗША


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Украінскія СМІ мяркуюць, што Валеры Чалы — намесьнік кіраўніка адміністрацыі Парашэнкі — можа замяніць Моціка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка вызваліў ад займанай пасады амбасадара ў ЗША Аляксандра Моцік, чыё знаходжаньне ў Вашынгтоне супала з працяглым канфліктам Украіны з Расеяй.

Моцік быў паслом Украіны ў Вашынгтоне з чэрвеня 2010 года, калі ён быў прызначаны тагачасным прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, выгнаным у выніку пратэстаў у лютым 2014 году.

Парашэнка не прадаставіў тлумачэньняў звальненьня амбасадара.

ЗША зьяўляюцца важным саюзьнікам Кіева пасьля далучэньня да Расеі Крыму ў сакавіку 2014 года і баявых дзеяньняў з падтрымліванымі Масквой сэпаратыстамі ва Ўсходняй Украіне.

Украінскія мэдыі мяркуюць, што Валеры Чалы — намесьнік кіраўніка адміністрацыі Парашэнкі — можа замяніць Моціка. Чалы заявіў 3 красавіка, што гатовы прыняць гэтую пасаду, калі Парашэнка яму прапануе.

XS
SM
MD
LG