Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага дэбашыра, які хацеў угнаць самалёт, пасадзілі на 2,5 году


Гарадзкі суд Прагі асудзіў да 2,5 гадоў зьняволеньня расейца Яўгена Ратштэйна, які зладзіў п’яны дэбош у самалёце Масква-Жэнэва.

Пра гэта паведамляе чэскі партал Novinky.cz.

Паводле парталу, у 2006 годзе Ратштэйн адправіўся зь сям’ёй на адпачынак. У самалёт Масква-Жэнэва ён сеў у стане алькагольнага ап’яненьня і падчас палёту над Прагай зладзіў дэбош, пагражаючы выбухам.

Пры гэтым за бомбу ён выдаваў пакет з duty free. Расеец таксама патрабаваў, каб самалёт ляцеў у Эгіпэт. Экіпаж быў вымушаны пасадзіць самалёт у Празе.

У судзе Ратштэйн адмовіўся прызнаць сябе вінаватым. Першапачаткова яму пагражала пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі за спробу ўгону самалёта, аднак затым абвінавачваньне было перакваліфікаванае на больш мяккае. Па дадзеных выданьня, прысуд не зьяўляецца канчатковым.

Ратштэйн раней меў прозьвішча Дагаеў, у мінулым ён быў футбалістам маскоўскага клюбу «Дынама», затым прадпрымальнікам.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG