Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыту накрыў дым ад пажараў ФОТА, ВІДЭА


З-за моцных пажараў расейскі горад Чыта ўжо другія суткі агорнуты зьедлівым дымам. Паветра ў горадзе насычанае гарам, а бачнасьць не перавышае 200-300 мэтраў. Агонь зьнішчыў больш за 150 дамоў.

Раней была абвешчаная эвакуацыя жыхароў пасёлку Дабротны. Усяго з раёнаў Забайкальскага краю ўжо были эвакуяваныя больш за 1600 чалавек.

Губэрнатар Забайкальскага краю Канстанцін Ількоўскі падкрэсьліў, што сытуацыя пагаршаецца штармавым ветрам, парывы якога дасягаюць 30 м/с. «Нашая задача цяпер адстаяць раён Смоленкі, а таксама мяжу паміж Смоленкай і Карпаўкай», — сказаў губэрнатар.

Тым часам, карыстальнікі сацыяльных сетак працягваюць дзяліцца фатаграфіямі задымленага горада.

Лясы ў Забайкальскім краі гараць ужо больш за тры тыдні. 25 сакавіка ў рэгіёне быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча, а з 30 сакавіка — асаблівы супрацьпажарны рэжым. Агульная плошча пажараў складае больш за 3 тысячы гектараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG