Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 красавіка: 160 гадоў «Тарасу на Парнасе»


Фота дня: Раніца у вёсцы Старая Мыш. Аўтар Сяргей Платоненка
Фота дня: Раніца у вёсцы Старая Мыш. Аўтар Сяргей Платоненка

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайцесюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень культуры

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Разьвіцьцё лічбавага тэлебачаньня ў Беларусі» з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў інфармацыі, сувязі, гандлю і прамысловасьці. Пачатак у 12.30.

Менск, у Дзяржаўным музэі гісторыі Вялікай айчыннай вайны (пр-т Пераможцаў, 8) пройдзе цырымонія, прысьвечаная Дню памяці катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства і ўзнагароджаньне мэдалямі «Праведнікаў народаў сьвету» беларускіх грамадзянаў, якія ратавалі габрэяў у гады Другой сусьветнай вайны.

Менск, кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасьці 37а), музычны гурт Tonqixod прэзэнтуе свой дэбютны альбом «Прадмова». Пачатак у 18.00.

Пачатак міжнароднага фэстывалю кароткамэтражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile (CPM). Фэстывальная праграма будзе паказаная ў Менску, Берасьці, Магілёве, Баранавічах, Мазыры, Салігорску і іншых гарадах. Сёлета фэстывальную праграму прадстаўляюць 110 фільмаў з 17 краінаў, у тым ліку з Гішпаніі, Францыі, Індыі, Даніі і Нарвэгіі.

Гэты дзень у гісторыі:

1432 — вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную вунію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Сьвідрыгайлам.

1783 — Утвораная каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.

1896 — У Атэнах скончылася першая Алімпіяда, упершыню адроджаная з часоў антычнасьці.

1855 — Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над паэмай «Тарас на Парнасе», якая пасьля будзе доўгі час лічыцца ананімнай. Толькі зусім нядаўна беларускім архівістам удалося знайсьці аўтарскі асобнік паэмы.

1912 — у Атлянтычным акіяне пасьля сутыкненьня з айсбэргам патануў брытанскі карабель «Тытанік». 1919 — Дэкрэтам савецкай улады аб стварэньні сыстэмы папраўча-працоўных лягераў быў пакладзены пачатак утварэньня ГУЛАГу.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Канадай.

2005 — Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў міністэрства юстыцыі аб закрыцьці сацыялягічнага цэнтру НІСЭПД.

2012 — з Магілёўскай калёніі № 15 быў вызвалены Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».

2013 — Падчас маратону ў амэрыканскім Бостане адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі і 264 былі параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся:

1452- Леанарда да Вінчы, мастак, архітэктар і навуковец

1886 — Мікалай Гумілёў, расейскі паэт

1912 — Кім Ір Сен, камуністычны дыктатар Паўночнай Карэі, дзень нараджэньня Кім Ір Сэна адзначаецца ў КНДР як сьвята Сонейка.

У гэты дзень памерлі:

1765 — Міхаіл Ламаносаў, расейскі навуковец і паэт.

1847 — Станіслаў Юндзіл, прыродазнаўца, адзін з першых дасьледчыкаў расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі, доктар філязофіі і тэалёгіі.

1865 — Абрагам Лінкальн, 16-ы прэзыдэнт ЗША, пераможца ў Грамадзянскай вайне, забіты ў выніку замаху.

1980 — Жан-Поль Сартр, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1964 год.

Цытата:

У чалавека ў душы дзірка памерам з Бога, і кожны запаўняе яе як можа. Жан-Поль Сартр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG