Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: войны суправаджае сэксуальнае нявольніцтва


ААН прадставіла даклад аб маштабах сэксуальнага гвалту ў 2014 годзе. У дакладзе гаворыцца, што мінулы год быў адзначаны «жахлівымі выпадкамі згвалтаваньняў, сэксуальнага нявольніцтва і шлюбу па прымусу», якія былі ажыцьцёўлены экстрэмісцкімі групоўкамі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Кайда».

Генэральны сакратар ААН выказаў «глыбокую заклапочанасьць» у сувязі з сэксуальным гвалтам з боку ўзброеных груповак, у тым ліку тых груповак, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкую ідэалёгію ў Іраку, Сірыі, Самалі, Нігерыі, Малі, Лібіі і Емэне. Дасьледаваньне паказала, што сэксуальны гвалт у Іраку, Сірыі і Нігерыі «непарыўна зьвязаны са стратэгічнымі мэтамі, з ідэалёгіяй і фінансаваньнем экстрэмісцкіх груповак».

У дакладзе гаворыцца, што за апошнія месяцы каля паўтары тысячы цывільных асобаў маглі патрапіць у сэксуальнае нявольніцтва ў Іраку. Адзначаны «прыкметны рост» колькасьці згвалтаваньняў людзей, выкрадзеных у Іраку, якіх прадаюць на рынках у кантраляваных «Ісламкай дзяржавай» раёнах Сырыі.

XS
SM
MD
LG