Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барацьба з карупцыянэрамі актывізуецца пад выбары, — Алег Воўчак


Алег Воўчак

Алег Воўчак

У апошнія месяцы ў Беларусі часьцей арыштоўваюць чыноўнікаў паводле абвінавачаньняў у карупцыі і махінацыях.

Гэта ў інтэрвію Радыё Свабода зазначыў экс-сьледчы пракуратуры, праваабаронца Алег Воўчак.

Такую актывізацыю праваабаронца зьвязвае з годам прэзыдэнцкіх выбараў: тэма барацьбы з рознага кшталту карупцыянэрамі заўсёды актыўна выкарыстоўвалася ўладамі.

Акрамя таго, улады разьлічваюць праз канфіскацыю ўласнасьці карупцыянэраў папоўніць бюджэт.

«Бюджэт трэба напаўняць, трэба шукаць грошы. Я думаю, што любую буйную фірму, якая працуе за бюджэтныя грошы, можна праверыць — і там заўсёды нешта знойдзецца. Сытуацыя эканамічная складаная, таму, я думаю, будуць зьяўляцца крымінальныя справы, будуць канфіскоўвацца дамы і машыны. Проста я яшчэ ў 2007 годзе казаў, што тыя катэджы, якія чыноўнікі адбудоўваюць, гэта проста пастка для іх у будучыні, таму што яны ня змогуць даказаць, якім чынам яны гэта зарабілі», — кажа Воўчак.

Пры гэтым Воўчак канстатуе, што, безумоўна, у сфэры ўвагі праваахоўных органаў арыштаваныя апынуліся даўно: часам па эканамічных справах зьбіраньне і назапашваньне інфармацыі апэратыўнымі органамі можа займаць 1–2 гады.

Нагадаем, апошнім часам стала вядома пра некалькі гучных крымінальных спраў. Сярод іх:

  • справа ашмянскіх мытнікаў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі шырокамаштабнай схемы ўхіленьня ад выплаты мытных плацяжоў (арыштавана 19 чалавек);
  • справа дырэктара «Авіякампанія Трансавіяэкспарт»;
  • справа дырэктара «Мінаблаўтатранс»;
  • справа старшыні Ўзьдзенскага райвыканкаму.
XS
SM
MD
LG