Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты ўпарадкавалі могілкі, на якіх уся гісторыя Кобрыні


Кобрынскі грамадзкі дзеяч Алесь Мех, прадпрымальнікі Аляксандар Ярмашук і Эдуард Блюднік арганізавалі добраўпарадкаваньне старых могілак Кобрыні.

Аляксандар Мех распавёў Свабодзе, што гэтыя могілкі ўнікальныя. Тут ёсьць рэдкае для Беларусі трох’яруснае пахаваньне кобрынскай шляхты ХІХ стагодзьдзя, тут пахаваныя нашчадкі вядомых родаў — Касьцюшкаў, Міцкевічаў. Тут пастаўленая сымбалічная магіла Рамуальда Траўгута — аднаго з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1863 году.

«Гэтае месца заўсёды было за велізарным плотам, зарасло кустоўем, таму нават і не ўяўлялася, наколькі ўнікальныя гэтыя могілкі. Мы сабраліся, паклікалі камунальнікаў на дапамогу і расчысьцілі пахаваньні. У гэтым месцы ўся наша гісторыя», — кажа Алесь Мех.

Унікальнае трох’яруснае пахаваньне разрабавалі ў савецкі час. Ужо ў 90-я стараньнямі прадстаўнікоў грамадзкасьці яго падрамантавалі. Але, як кажуць краязнаўцы, цяпер многія нішы тут пустыя — за савецкім часам адтуль пазьнікалі нават труны.

Тады ж раскрылі і сымбалічнае пахаваньне Рамуальда Траўгута, кажа Алесь Мех.

XS
SM
MD
LG