Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Мальдзіс шпіталізаваны ў Беларусі


Адам Мальдзіс у Варшаўскім аэрапорце

Адам Мальдзіс у Варшаўскім аэрапорце

Пасьля пералёту з Варшавы ў Менск 82-гадовага беларускага літаратуразнаўцу і гісторыка забрала машына хуткай дапамогі і адвезла ў Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар, дзе спэцыялісты зрабілі агульны агляд і ўзялі аналізы на біяхімію.

Як паведаміў сын Мальдзіса Яраслаў, пасьля двух тыдняў лячэньня ў Варшаўскім Шпіталі Дзіцяткі Езуса і выпіскі адтуль асаблівых паляпшэньняў у стане здароўя Адама Мальдзіса не адбылося.

Адам Мальдзіс знаходзіўся ў Кракаўскім унівэрсытэце на запрашэньне Міжнароднага цэнтру культуры з 2 сакавіка 2015 году. Знаходжаньне там павінна было працягнуцца да 31 траўня. Як стыпэндыянт Кракаўскага ўнівэрсытэту Адам Мальдзіс дасьледаваў ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы фонды кніг, вывезеных зь Беларусі ў 1939 годзе.

У канцы сакавіка Адаму Мальдзісу стала кепска, і ён вырашыў паехаць у Менск. 28 сакавіка па дарозе з Кракава ў Менск яго паклалі ў шпіталь Дзіцяткі Ісуса ў Варшаве з дыягназам «запаленьне страўніка». Як распавёў Яраслаў Мальдзіс, прычынай захворваньня стала тое, што ў Кракаве Адам Мальдзіс згубіў зубны пратэз і амаль месяц ня мог вытрымліваць рэкамэндаваную лекарамі дыету.

XS
SM
MD
LG