Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў пажараў у Хакасіі павялічылася да 23 чалавек


Пажар на ўскраіне горада Абакана, сталіцы Хакасіі
Пажар на ўскраіне горада Абакана, сталіцы Хакасіі

У расейскім рэгіёне Хакасіі, што на поўдні Сібіры, сёньня дзень жалобы па ахвярах пажараў.

Больш за 900 чалавек пацярпелі ў выніку пажараў у Хакасіі, колькасьць ахвяраў вырасла да 23 чалавек. Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркін.

Восем цяжка пацярпелых у выніку пажараў у Хакасіі разьмешчаныя ў апёкавым цэнтры Краснаярскага краёвага клінічнага шпіталя.

Усяго больш за 900 чалавек пацярпелі ў выніку пажараў у Хакасіі, паведаміла намесьнік міністра аховы здароўя рэспублікі Натальля Коган. Паводле яе слоў, на амбуляторнае лячэньне накіраваныя больш за 800 пацыентаў. 102 чалавекі былі шпіталізаваныя, 77 зь іх да гэтага часу застаюцца ў шпіталях.

Паводле Коган, стан чатырох чалавек ацэньваецца як цяжкі, 43 — як сярэдняй ступені цяжкасьці. Сярод пацярпелых трое дзяцей. Сёньня ў Хакасіі абвешчаны дзень жалобы па загінулых у выніку пажараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG