Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі сьледчыя праводзяць праверку па факце эратычнага выступу школьніц


Сьледчыя органы Расеі зацікавіліся разьмешчаным у інтэрнэце відэаролікам Арэнбургскай танцавальнай школы-студыі «Пчолкі і Віні-Пух».

Пра гэта паведамляе Арэнбургскае ўпраўленьне Сьледчага камітэту Расеі.

Паводле ведамства, 12-13 красавіка 2015 году на некалькіх інтэрнэт-сайтах быў разьмешчаны відэаролік, дзе непаўналетнія дзяўчынкі з Арэнбургскай танцавальнай школы-студыі «выконваюць групавы эратычны танец».

«На сцэне выступае група непаўналетніх дзяўчат, у адкрытых уборах, і выконвае групавы эратычны танец — так званы твэркінг», — гаворыцца ў паведамленьні. У межах праверкі сьледчыя маюць намер высьветліць асобы ўдзельнікаў відэароліку, іх узрост і месца вучобы, а таксама зьвесткі пра кіраўнікоў школы і кім быў пастаўлены танец.

Арэнбургскія СМІ пішуць, што відэаролік быў зьняты ўзімку ў доме культуры «Маладзёжны» ў Арэнбурзе. На відэа паказаны справаздачны канцэрт дзяўчат-старшакласьніц, выхаванак мясцовай школы танцаў «Kredo».

Кіраўнік танцавальнай школы Вікторыя Якавенка ў інтэрвію газэце «МК» выказала зьдзіўленьне ў сувязі з шуміхай, якая пачалася, і ня выключыла, што публікацыя відэа са справаздачнага канцэрту і яе бурнае абмеркаваньне ў інтэрнэце — сплянаваная акцыя, накіраваная супраць танцавальнай школы. «Мы пачынаем займацца з падлеткамі толькі пасьля таго, як бацькі дадуць сваю згоду на гэта», — сказала яна.

Нехта з камэнтатараў у інтэрнэце нават убачыў абразу георгіеўскай стужачкі ў касьцюмах школьніц. Кіраўніку танцавальнай студыі Вікторыі Якавенка давялося апраўдвацца, што ў іх проста не было жоўтай тканіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG