Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паставіць Ірану С-300


C-300 у ваенным аэрапорце Чкалаўск у Калініградзкай вобласьці, травень 2012 году

C-300 у ваенным аэрапорце Чкалаўск у Калініградзкай вобласьці, травень 2012 году

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін падпісаў сёньня ўказ, які дазваляе перадаць Ірану зэнітна-ракетны комплекс С-300.

Міністэрства абароны Расеі гатова паставіць Ірану зэнітныя ракетныя сыстэмы (ЗРС) С-300, заявіў «Інтэрфаксу» каардынатар кіраваньня генэральных інспэктараў ваеннага ведамства Расеі генэрал арміі Юрый Якубаў. Ён нагадаў, што комплексы С-300, якія будуць пастаўленыя Тэгерану, ужо зьнятыя з вытворчасьці, але ёсьць у расейскіх Узброеных сілах.

Кантракт на пастаўку сыстэм С-300 Масква і Тэгеран падпісалі ў 2007 годзе. У адпаведнасьці з гэтым кантрактам ў Іран плянавалася паставіць шэсьць дывізіёнаў ЗРС С-300 на суму 800 мільёнаў даляраў.

Пастаўка Расеяй зэнітна-ракетнага комплексу С-300 Ірану не нясе пагрозу якой-небудзь краіне ў рэгіёне, у прыватнасьці, Ізраілю, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. «Зэнітна-ракетны комплекс С-300 мае выключна абарончы характар, ён не прыстасаваны для мэты нападу і не паставіць пад пагрозу бясьпеку якой-небудзь дзяржавы рэгіёну, уключаючы, вядома, Ізраіль», — сказаў Лаўроў журналістам.

ЗША і Ізраіль актыўна выступалі супраць пастаўкі С-300 Ірану.

XS
SM
MD
LG