Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Neuro Dubel адмяніў аўтограф-сэсію: у Кулінковіча інсульт


Аляксандар Кулінковіч

Аляксандар Кулінковіч

Аўтограф-сэсія плянавалася15 красавіка ў менскай краме «Музыка». Аднак з-за інсульту ў лідара гурта Аляксандра Кулінковіча гэтую імпрэзу адмянілі.

Пра гэта паведамляе Onliner.by.

10 красавіка ў клюбе «Рэпаблік» прайшла прэзэнтацыя новага альбома гурта «На Марс!». Канцэрт пачаўся зь вялікім спазьненьнем. Кулінковіч распавёў, што яму стала кепска ў грымёрцы перад выхадам на сцэну.

«Шчыра кажучы, я не разумеў, што са мной адбываецца: я нічога не памятаў і не арыентаваўся, дзе знаходжуся. Неяк прастаяў — выглядаў як вельмі п’яны». Сёньня раніцай мэдыкі дыягнаставалі ў яго мікраінсульт. Чарговы выступ гурта плянуецца 1 траўня ў Вільні на фэстывалі Belarus Alternative.

XS
SM
MD
LG