Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 красавіка: 95-годзьдзе Аляксея Карпюка, адкрыцьцё выставы «Лябірынт-2»


 в. Бяляеўка, Чачэрскі раён, фота Андрэя Усанава
в. Бяляеўка, Чачэрскі раён, фота Андрэя Усанава

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск. У мастацкай галерэі Беларускага саюзу мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё мастацкай выставы «Лябірынт-2». Пачатак а 18.00

Менск ( да 17 красавіка). Чацьвёрты фэстываль мастацтва і адукацыі ARTES LIBERALES: TIME CODE ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». У праграме: выставы, лекцыі, дыскусіі, майстар-клясы, прэзэнтацыі, пэрформансы, канцэрты і кінапаказы.

Менск (да 19 красавіка). Міжнародны фэстываль кароткамэтражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile (CPM). Фестывальная праграма будзе паказаная ў Менску, Берасьці, Магілёве, Баранавічах, Мазыры, Салігорску і іншых гарадах.

У гісторыі:

1432 — пачаў валадарыць Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі.

1894 — Менская губэрнская ўправа дае дазвол графу Карлу Чапскаму на будаўніцтва каменнага бровару на менскіх вуліцах Аляксандраўскай і Рыгораўскай. Так пачалася гісторыя заводу «Аліварыя».

1912 — карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і затануў.

1943 — у Савецкім Саюзе загадам Сталіна створана адмысловая армейская контарвыведка «Сьмерць шпіёнам» — скарочана «Сьмерш»

1956 — ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.

1978 — Вярхоўны Савет БССР прыняў «брэжнеўскую» канстытуцыю Беларусі, апошнюю ў савецкай імпэрыі (дзейнічала да 1994 году).

1988 — у Варшаве заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў.

2011 — Рада бясьпекі ААН асудзіла тэракт у менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка. У Менску былі пахаваныя першыя 8 ахвяраў тэракту.

2012 — зь Віцебскай калёніі быў вызвалены былы кандыдат на прэзыдэнта палітвязень Андрэй Саньнікаў.

У памяці:

1101 — памёр Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), полацкі князь.

1347 — памёр Антоні, адзін з трох віленскіх пакутнікаў, павешаны.

1707 — памёр Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага княства Літоўскага, мэмуарыст.

1835 — нарадзіўся Валяр’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1859 — нарадзіўся Людвік Замэнгоф, лекар, які прыдумаў штучную мову эспэранта

1880 — нарадзіўся Язэп Дыла, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік.

1885 — нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзяяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920-1922).

1920 — нарадзіўся Аляксей Карпюк, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Біяграфічнае эсэ пра Аляксея Карпюка зьмешчана ў кнізе Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды».

2003 — памерла Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.

Цытата:

«У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, нават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампэю. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоньня, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да „раскопак“ у музыцы. Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату („крукі“) ды ахнулі. Выяўляецца, царкоўны хор калісьці культавыя творы выконваў рэчытатывам і аднатонна. Гэта шмат гаворыць аб тых выканаўцах. Спосаб мысьленьня ў іх быў яшчэ ў якойсьці дзіцячай стадыі. I малыя, калі сьпяваюць самастойна, цягнуць ва унісон...»

Аляксей Карпюк, з кнігі «Не зусім гродзенскія гісторыі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG