Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Багінскую будуць судзіць за сьцяг


Ніна Багінская

Ніна Багінская

«Яна прыехала зранку ў пастарунак. Але ёй сказалі, што яна павінна ехаць у суд. У судзе доўга не маглі знайсьці яе справу, потым знайшлі толькі а палове на чацьвёртую. Аднак судзьдзя Тацяна Мотыль, якая павінна была разглядаць справу, была занятая ў іншым працэсе. Спадарыня Ніна пакінула хадайніцтва, каб яе выклікалі позвай і далі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы. Яна зьехала з суду. Таму працэс будзе пазьней», — распавяла карэспандэнту Свабоды праваабаронца Наста Лойка.

У чым вінавацяць Ніну Багінскую, праваабаронцам пакуль невядома.

«Яна была са сьцягам, і сьцяг у яе канфіскавалі. Але яна ня ведае, што напісана ў пратаколе, бо яна адмовілася яго падпісваць. Але, магчыма, там будзе несанкцыянаванае пікетаваньне», — адзначыла Наста Лойка.

10 красавіка Ніну Багінскую затрымалі каля Чырвонага касьцёла ў Менску падчас акцыі памяці ахвяр авіякатастрофы ў Смаленску, дзе 5 год таму разьбіўся самалёт з польскім прэзыдэнтам Лехам Качынскім на борце.

Ніну Багінскую затрымалі пасьля таго, як яна падняла бел-чырвона-белы сьцяг. Увечары таго ж дня яе адпусьцілі з пастарунку.

XS
SM
MD
LG