Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузчыкі для Юпітэра

  • Аляксандар Лукашук

Дасіё, «Чырвоная пляма Юпітэра»

Дасіё, «Чырвоная пляма Юпітэра»

Знаёмая расказвае: у іх райцэнтры, гадзіну ад Менcку, павесілі абвестку — патрабуюцца 3 (тры) грузчыкі. Прыйшло 120 (сто дваццаць) чалавек.

Хто зь сярэдняй, хто з вышэйшай адукацыяй, хто пасьля войска, хто з пэнсіяй.

А магло быць і горш, калі б жылі на Месяцы: там гравітацыя ў шэсьць разоў меншая. Толькі паўгрузчыка спатрэбілася б.

А вось Юпітэр большы за Зямлю ў 318 раз. Праўда, гравітацыя там толькі ў 2,4 разы большая...

Давядзецца тут.

Ці ўсё ж на Юпітэр?..

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG