Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне пройдзе сустрэча кіраўнікоў МЗС нармандзкай «чацьвёркі»


Прарасейскія сэпаратысты ля Данецка.

Прарасейскія сэпаратысты ля Данецка.

У Бэрліне сёньня сустракаюцца кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Францыі, Расеі і Ўкраіны. Яны абмяркуюць выкананьне рэжыму спыненьня агню бакамі канфлікту ў Данбасе.

Ахвярамі ўзброенага канфлікту, які працягваецца на ўсходзе Ўкраіны з красавіка мінулага года паміж прарасейскімі сэпаратыстамі, расейскімі войскамі і ўкраінскай арміяй, сталі больш за шэсьць тысяч чалавек з абодвух бакоў, уключаючы мірных жыхароў.

Пагадненьне аб замірэньні, падпісанае ў лютым у Менску пры пасярэдніцтве лідэраў Францыі і ФРГ, істотна зьнізіла вастрыню канфлікту, але паведамленьні пра асобныя ўспышкі збройнага супрацьстаяньня і акты гвалту працягваюць рэгулярна паступаць.

Назіраньне за выкананьнем пагадненьня аб спыненьні агню вядзе група маніторынгу Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ).

Напярэдадні бэрлінскай сустрэчы міністар замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў Маскву і Кіеў садзейнічаць выкананьню Менскіх пагадненьняў, у прыватнасьці, у наладжваньні стасункаў паміж сэпаратыстамі і ўрадам Украіны. Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб дапамозе ў аднаўленьні раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей, якія пацярпелі ад баёў.

Усьлед за гэтым, як заявіў Штайнмаер, павінна пачацца падрыхтоўка да правядзеньня мясцовых выбараў на тэрыторыях, кантраляваных сэпаратыстамі.

XS
SM
MD
LG