Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў пажарах загінулі 15 чалавек


Пажар у Хакасіі.
Пажар у Хакасіі.

У расейскай Хакасіі ў выніку пажараў зьнішчаныя больш за тысячу дзьвесьце дамоў у 42 населеных пунктах. Прынамсі 15 чалавек загінулі, больш за 500 пацярпелі.

Улады рэгіёну ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі. На гэты момант усе пажары патушаныя, паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МНС. Становішча ў рэгіёне будзе пад кантролем яшчэ двое сутак, у тым ліку і з паветра. Пажарныя патрулі пакуль ня будуць здымацца, заяўляюць улады.

Прычынай загараньня, паводле папярэдніх зьвестак, стала спальваньне сухой леташняй травы. Распаўсюду агню спрыяў моцны вецер, парывы якога дасягалі 30 мэтраў у сэкунду.

Напружаная сытуацыя зь ляснымі пажарамі разьвіваецца і ў іншых расейскіх рэгіёнах, у прыватнасьці ў Забайкальлі і на Далёкім Усходзе. Улады Амурскай вобласьці ўжо ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі ў двух раёнах, дзе ўсталявалася сухое і ветранае надвор’е.

Хакасія
Хакасія

Пажар на ўскраіне сталіцы Хакасіі Абакана
Пажар на ўскраіне сталіцы Хакасіі Абакана

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG