Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «васьмёрку» Расею пакуль не вяртаюць


Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер адмовіўся прыслухацца да патрабаваньня фракцыі «Левыя» ў нямецкім бундэстагу аб запрашэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на саміт G-7, які адбудзецца ў чэрвені ў Нямеччыне.

«Ня ў нашых інтарэсах ізаляваць Расею на працяглы тэрмін, аднак пасьля незаконнай анэксіі Крыму мы ня можам паводзіць сябе так, як быццам нічога ня здарылася, і весьці справы як звычайна», — заявіў кіраўнік нямецкага МЗС у інтэрвію газеце Die Welt.

Раней лідэр «левых» Грэгар Грызі рэкамэндаваў запрасіць расейскага прэзэдэнта на саміт «сямёркі», а таксама разгледзець пытаньне аб зьняцьці санкцый супраць Расеі.

Па словах міністра замежных спраў Нямеччыны Штайнмаера, было б пажадана, каб Расея была задзейнічана ва ўрэгуляваньні канфліктаў у Сырыі, Емене і Лібіі, аднак ён лічыць, што пакуль шлях для вяртаньня Расеі на саміт «вялікай васьмёркі» закрыты.

«Зваротны шлях у „васьмёрку“ павінен пралегчы праз павагу да адзінства Ўкраіны і выкананьне Расеяй абавязацельстваў у адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі», — падкрэсьліў ён.

XS
SM
MD
LG