Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама блаславіў Гілары Клінтан на барацьбу за Белы дом


\
\

Аналітыкі лічаць, што гэтым разам Гілары Клінтан лёгка выйграе дэмакратычныя праймэрыз, перадае ВВС.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што падтрымлівае вылучэньне Гілары Клінтан у якасьці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.

Па словах Абамы, Клінтан будзе выдатным прэзыдэнтам — у яе ёсьць дакладнае бачаньне таго, што яна хоча зрабіць для Злучаных Штатаў.

«Яна была вельмі моцным кандыдатам у 2008 годзе. Яна цалкам падтрымала мяне на прэзыдэнцкіх выбарах. Яна была выбітным дзяржсакратаром. Яна мой сябар. Я думаю, што яна стане выдатным прэзыдэнтам», — заявіў Барак Абама на прэс-канфэрэнцыі ў Панаме пасьля завяршэньня «Саміту Амэрык».

Чакаецца, што 67-гадовая Гілары Клінтан, экс-першая лэдзі ЗША, якая была таксама сэнатарам ад штату Нью-Ёрк і кіраўніком Дзярждэпартамэнту ЗША падчас першага прэзыдэнцкага тэрміну Абамы, афіцыйна абвесьціць аб уступленьні ў перадвыбарчую гонку ў нядзелю.

У 2008 годзе яна прайграла Абаму ў барацьбе за намінацыю ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Цяпер, паводле ацэнак палітолягаў, у шэрагах дэмакратаў сур’ёзных супэрнікаў у яе няма.

Паведамляецца, што спадарыня Клінтан апублікуе відэа, у якім выкладзе галоўныя тэмы сваёй прэзыдэнцкай кампаніі, пасьля чаго накіруецца ў Аёву і Нью-Гэмпшыр на першыя дэмакратычныя праймэрыз да выбараў 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG