Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тройка папулярных: Пуцін, сьпявачка CL і Лэдзі Гага


Чытачы Time выбралі Пуціна пэрсонай году.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заняў першае месца ў рэйтынгу «Пэрсона 2014» паводле вэрсіі чытачоў амэрыканскага штотыднёвага часопіса Time.

За расейскага прэзыдэнта прагаласавалі 6,9% чытачоў Time. Другое месца ў рэйтынгу заняла сьпявачка CL з Паўднёвай Карэі, якая набрала 6,6% галасоў. Трэцяе месца атрымала амэрыканская спявачка Лэдзі Гага — за яе свой голас аддалі 2,6% удзельнікаў апытаньня.

У спісе намінантаў на статус «Пэрсона 2014» паводле вэрсіі чытачоў Time прысутнічаюць вядомыя палітыкі, сярод якіх прэзыдэнт ЗША Барак Абама, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і прэзыдэнт Сырыі Башар Асад.

У рэйтынгу таксама ёсьць папулярныя артысты. Напрыклад, сьпявачкі Тэйлар Свіфт, Рыяна, Бейонсэ, Мадона, актор Бэнэдыкт Камбэрбэтч і актрыса Эма Уотсан.

Чытачы часопісу Time таксама назвалі «Пэрсонамі 2014» заснавальніка сацыяльнай сеткі Facebook Марка Цукэрберга, Папу Рымскага Францішка і пакістанскую праваабаронцу Малалу Юсуфзай.

Галасаваньне праводзілася на сайце Time і ў сацыяльных сетках.

XS
SM
MD
LG