Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан абвесьціць пра свой намер стаць прэзыдэнтам у сацыяльных сетках


Былая дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, як чакаецца, у нядзелю заявіць аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году. Паведамляецца, што былая першая лэдзі, хутчэй за ўсё, абвесьціць пра гэта ў відэазвароце, які будзе апублікавана ў сацыяльных сетках.

Пра гэта тэлекампаніі CNN паведаміў адзін з членаў перадвыбарчага штабу Клінтан, імя якога не называецца. Ён таксама паведаміў, што адразу пасьля публікацыі відэазвароту, які ўжо запісаны, Гілары Клінтан накіруецца ў штаты Аёва і Нью-Гемпшыр для сустрэч з выбарцамі. Менавіта ў штаце Аёва скончылася яе папярэдняя спроба вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Тады на папярэдніх выбарах у Аёве яна заняла трэцяе месца.

У 2008 годзе Гілары Клінтан прайграла Бараку Абаму ў барацьбе за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах. Як адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы, Гілары Клінтан у цяперашні час лічыцца галоўным прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта ў лягеры дэмакратаў.

У новым эпілёгу да сваёй кнігі «Цяжкі выбар», вытрымкі зь якога былі апублікаваныя ў пятніцу ў Huffington Post, Гілары Клінтан піша, што рашэньне зноў удзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі было выклікана, сярод іншага, нараджэньнем яе новай унучкі Шарлоты і новым пачуцьцём адказнасьці.

Сярод прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі, якія заявілі аб намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах — былы губэрнатар Флорыды Джеб Буш, сын 41-га прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і брат 43-га прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша-малодшага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG