Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 красавіка: гадавіна абвяшчэньня пра пахаваньні ў Катыні


Рака Убарць. Маркоўскі, Лельчыцкі раён - аўтар Дзмітры Некрашэвіч
Рака Убарць. Маркоўскі, Лельчыцкі раён - аўтар Дзмітры Некрашэвіч

Падзеі дня ў Беларусь, сьвеце і гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — у літаратурным музэі Петруся Броўкі прэзэнтацыя зборніка Юрася Шамецькі «Атава», які выйшаў у «Кнігазборы». Госьць — Алесь Камоцкі. Пачатак а 18-ай

У гісторыі:

1943 — прагучала паведамленьне бэрлінскага радыё аб знойдзеных у Катыньскім лесе масавых пахаваньнях польскіх афіцэраў. Агулам у час прасоўваньня Чырвонай Арміі углыб Польшчы ў верасьні 1939 году было захоплена ад чвэрці мільёна да паўмільёна польскіх грамадзянаў, сярод якіх былі як вайскоўцы польскай арміі, так і іншыя асобы, якіх кіраўніцтва Савецкага Саюзу палічыла «падазронымі» з-за іхняга імкненьня да аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

Па рашэньні Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 3 кастрычніка 1939, шарагоўцаў і унтэр-афіцэраў, ураджэнцаў тэрыторыяў Польшчы, што адышлі да СССР, распусьцілі па дамах, а больш за 40 тысячаў жыхароў заходняй і цэнтральнай Польшчы перадалі Нямеччыне. Яшчэ прыблізна 42 тысячы вайскоўцаў былі разьмешчаныя у лягерах ці на прымусовых працах у СССР. Паводле рашэньня савецкага Палітбюро ад 5 сакавіка 1940, з пачатку красавіка да сярэдзіны траўня 1940 органы НКУС расстралялі блізка 22 тысячы палонных польскіх афіцэраў. Паводле савецкай вэрсіі, якая была афіцыйна зьняпраўджаная толькі ў 1990 годзе, расстрэлы палякаў у Катынскім лесе праводзіліся ў 1941 годзе нямецкімі акупацыйнымі войскамі.

1963 — у Менску адкрытая канцэртная заля Белдзяржфілярмоніі і ўсталяваны арган.

1981 — Янку Брылю надалі званьне народнага пісьменьніка.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Італіяй.

2010 — часовы ўрад Кіргізіі пазбавіў Курманбека Бакіева недатыкальнасьці.

У памяці:

1743 — нарадзіўся Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША (1801-1809). Джэфэрсан быў аўтарам Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША (1776) і адным з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы.

1871 — нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзяяч Заходняй Беларусі і Літвы, блаславёны.

1906 — нарадзіўся Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду, нобэлеўскі ляўрэат.

Цытата:

«8 красавіка. З 12 гадзін стаім у Смаленску на запасным шляху. 9 красавіка. Пад’ём у турэмных вагонах і падрыхтоўка на выхад. Нас некуды перавозяць у машынах. Што далей? Ад раньня дзень пачынаецца неяк дзіўна. Перавозка ў боксах „ворана“ (страшна). Нас прывезьлі некуды ў лес, падобна да дачнае мясьціны. Пільны вобшук. Цікавіліся маім заручальным пярсьцёнкам, забралі рублі, папругу, сьцізорык, гадзіньнік, які паказваў 6.30...»

Апошняя занатоўка ў дзёньніку маёра Адама Сольскага, расстралянага ў Катыньскім лесе ў красавіку 1940.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG