Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР вітае дэкамунізацыю Ўкраіны


Belarus - arguments supporting white-red-white flag as belarusian national, Courtesy
Belarus - arguments supporting white-red-white flag as belarusian national, Courtesy

Рада БНР прыняла заяву, у якой вітае прыняцьце Ўкраінаю заканадаўчых актаў, якія асуджаюць злачынствы савецкага і нацыстоўскага рэжымаў.

Заява зьмешчана на старонцы Рады БНР у facebook.

У заяве, адзначаецца: «Рада БНР прызнае, што пабудова прававой і дэмакратычнай дзяржавы ў постсавецкіх краінах немагчымая без адназначнай юрыдычнай ацэнкі злачынстваў савецкага таталітарнага рэжыму на тэрыторыі нашых краінаў, рассакрэчаньня архіваў і публікацыі поўнае інфармацыі аб злачынствах і тых, хто іх учыняў.

Рада БНР лічыць прынятае Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны рашэньне важным прэцэдэнтам для іншых краінаў, якія пацярпелі ад савецкай улады і дзе камуністычны рэжым яшчэ не атрымаў належнай юрыдычнай ацэнкі».

Рада БНР, гаворыцца ў заяве, «лічыць неабходным для Беларусі прыняцьце аналягічных законаў, якія б:

— Адназначна асуджалі злачынствы акупацыйнага савецкага рэжыму ў Беларусі;

— Рассакрэчвалі архівы палітычных спэцслужбаў СССР і рэжыму Лукашэнкі;

— Прызнавалі ў якасьці барацьбітоў за незалежнасьць Беларусі Слуцкі полк БНР, Асобны атрад БНР у краінах Балтыі, незалежніцкія партызанскія войскі „Зялёны Дуб“ і „Чорны Кот“ і іншыя беларускія незалежніцкія збройныя сілы ХХ стагодзьдзя, а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія цяпер удзельнічаюць у Антытэрарыстычнай апэрацыі збройных сілаў Украіны ў Данбасе, з выдзяленьнем ім ільготаў і ўзнагародаў адпаведна гэтаму статусу» — гаворыцца ў заяве Рады БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG