Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, субота 11 красавіка: выбары Міс байнэт, прэзэнтацыя кнігі Арлова, прабежка з Глобусам


Беларуская сям'я, Гарадзенская вобласць, аўтар Oleg Latushko
Беларуская сям'я, Гарадзенская вобласць, аўтар Oleg Latushko

Падзеі дня ў Беларусь, сьвеце і гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Нацыянальны конкурс прыгажосьці «Міс Байнэт −2015», фінал праводзіцца ў аквапарку «Лябяжы» (Менск, пр. Пераможцаў, 120), усю ноч ад 22:00.

У сталічнай Галерэі Ў (праспэкт Незалежнасці 37а) вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў прэзэнтуе сваю новую кнігу «Імёны Свабоды». Гэта ўжо трэцяе, дапоўненае выданьне. Песьні на вершы паэтаў — герояў кнігі — выканае Зьміцер Бартосік. Пачатак а 19-й, уваход вольны.

У мэмарыяльным музэі-майстэрні Заіра Азгура адкрыцьцё праекту «Самапазнаньне» з сэрыі Urban Art, пачатак а 16-й.

У Віцебску канцэрт мясцовых гуртоў Рок адліга-2 (цэнтр «Задзьвіньне», вул. Чайкоўскага, 3, пачатак а 17-й).

У філіяле Веткаўскага музэю стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Гомель, пл. Леніна, 4) лекцыя-прэзэнтацыя «Тутэйшыя абярэгі», пачатак а 12-й, выступае гісторык Зьміцер Скварчэўскі.

Пісьменік Адам Глобус запрашае менчукоў на супольную прабежку , збор ля Дому-музэю І зьезду РСДРП а 10-й. Прабежка пройдзе двума маршрутамі (6,5 і 3 км), ініцыятар таксама абяцае адказаць на пытаньні як «зьбегчы» ад табаку і алькаголю.

У ГІСТОРЫІ

1814 — францускі імпэратар Напалеон Банапарт адрокся ад пасаду.

1923 — у Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам Беларускай Школы.

1927 — прынятая Канстытуцыя БССР.

1963 — гурт «The Beatles» выдаў сінгл «From Me to You», які стаў іх першай песьняй, якая патрапіла на вяршыню ў ангельскім гіт-парадзе.

1995 — дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня абвясьцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, зьмены дзяржаўных сымбаляў, інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

2011 — адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне, 15 чалавек загінулі, 203 пацярпелі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1755 — ангельскі доктар Джэймс Паркінсан, які першы апісаў сымптомы захворваньня, вядомага сёньня пад назвай хваробы Паркінсана. Сёньня таксама адзначаецца як Сусьветны дзень змаганьня з хваробай Паркінсана.

1936 — Івонка Сурвіла, дзяячка беларускай эміграцыі, ад 1997 году старшыня Рады БНР.

У гэты дзень памерлі:

1937 — Цішка Гартны, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч. Рэпрэсаваны, памёр у Магілёўскай псіхлячэбніцы.

1977 — Жак Прэвэр, францускi паэт.

ЦЫТАТА

«Мае героі змагаліся — і гэта іх аб’ядноўвае — за свабоду ў самых розных яе іпастасях, у самых розных вымярэньнях і ўвасабленьнях, за свабоду слова, свабоду сумленьня, свабоду творчасьці, урэшце — за свабоду і незалежнасьць гэтай зямлі, за права пачувацца на гэтай зямлі ня госьцем, а гаспадаром».

Уладзімер Арлоў пра кнігу «Імёны Свабоды»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG