Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, нядзеля 12 красавіка: Вялікдзень у праваслаўных; 20 гадоў ад зьбіцьця дэпутатаў Апазыцыі БНФ


Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Праваслаўныя беларусы адзначаюць Вялікдзень.

Каталікі адзначаюць сьвята Божай Міласэрнасьці. З гэтай нагоды моладзевыя актывісты розных хрысьціянскіх канфэсіяў пачынаюць бесьперапынную малітву за Беларусь пад назовам «Абяры сваю гадзіну, каб маліцца за радзіму»

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на акустычны канцэрт Аляксандра Памідорава і Алеся Дзянісава. Алесь Дзянісаў прадставіць праграму паводле вершаў гарадзенскага паэта Алеся Чобата. Аляксандр Памідораў выканае ўласныя песьні, а таксама добра знаёмыя мэлёдыі на ідыш. Арганізатары прапануюць зрабіць добраахвотнае ахвяраваньне на рэстаўрацыю сынагогі. У сувязі з забаронай выступу ў сынагозе арганізатары зьмянілі месца падзеі. Пакуль адрасу не афішуюць. Пачатак а 18-й гадзіне.

У Віцебску пройдзе Вялікі беларускі фолк-мэтал тур. Месца падзеі: бітлз-клюб «Чардачок» (вул. Кастрычніцкая, 12). Пачатак а 18-й гадзіне.

У Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску ў экспазыцыі старажытнабеларускага мастацтва ў межах выставы сакральнага мастацтва, прысьвечанай 80-годзьдзю з дня нараджэньня Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца тэматычная экскурсія «Фэномэн Яраслаўскай іконы XVII-XVIII стагодзьдзяў». Пачатак а 15-й гадзіне.

У Менску ў рэстаране-клюбе Jack Club (вул. Няміга, 12) выступіць фолк-фэнтэзі гурт Nevrida. Пачатак а 19-й гадзіне.

Гэты дзень у гісторыі:

1861 — бамбаваньнем форту Самтэр пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША.

1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961 — Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Усход».

1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Лукашэнкі жорстка зьбітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Гэты дзень у памяці:

1541 — нарадзіўся Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1839 — нарадзіўся Мікалай Пржавальскі, падарожнік.

1890 — нарадзіўся Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.

1913 — нарадзіўся Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык.

1938 — памёр Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

1945 — памёр Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-гі прэзыдэнт ЗША.

Цытата:

Краінай кіруе прэзыдэнцкая хунта, а як кіруе хунта — мы добра ведаем зь нядаўняга вопыту. Беларусь падае яшчэ глыбей у прорву палітычна-эканамічнага крызысу, на выйсьце зь якога страчваюцца апошнія спадзяваньні. Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў зь мінулымі (прэзыдэнцкімі) выбарамі. Горай — ня зробіш. Для сябе, для грамадзтва, для нашчадкаў таксама.

Васіль Быкаў пра зьбіцьцё дэпутатаў 12 красавіка 1995 году.

XS
SM
MD
LG