Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Economist: Эўропа спадзяецца вызначыць агульныя інтарэсы з рэжымам Лукашэнкі


Брытанскі штотыднёвік The Economist піша пра ўрокі, якія атрымаў Лукашэнка з апошніх падзеяў ва Ўкраіне і пра тое, ці будзе Эўразьвяз дапамагаць Лукашэнку.

У Беларусі пасьля атрыманьня незалежнасьці і распаду Савецкага Саюзу практычна нічога не зьмянілася, лічыць аўтар артыкулу. А да таго часу, калі навука адкрые сакрэт падарожжаў у часе, сьвету давядзецца зьмірыцца зь Беларусьсю.

«Мала што зьмянілася ў гэтай 10-мільённай краіне бяз выйсьця да мора, заціснутай паміж Польшчай і Расеяй. Помнікі Леніну разьмешчаныя на шырокіх, добра ўпарадкаваных вуліцах Менску. Унутры грувасткіх міністэрстваў панурыя чыноўнікі цытуюць статыстыку вытворчасьці трактароў як паказальнік моцнай гаспадаркі, больш за тры чвэрці зь якой застаецца ў руках дзяржавы. Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе, дзе застаецца сьмяротнае пакараньне: ў 2014 тры беларусаў былі расстраляныя. Нават ежа, акунутая ў жэлятын, маянэз і кроп, нагадвае сталовыя ранейшай эры».

The Economist нагадвае пра рэпрэсіі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон дэманстрацыі супраць сфальсыфікаваных выбараў:

«Аляксандр Лукашэнка, вусаты дыктатар, які кіруе цягам больш як 20 гадоў, без сумневу выйграе пяты тэрмін на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе. Для каляровых рэвалюцый, якія зьнесьлі аўтакратыі ва Ўкраіне і Грузіі, ніколі не было шанцаў у шэрай Беларусі^; у 2010 годзе дэманстрацыя апазыцыі пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта было жорстка задушана граміламі спадара Лукашэнкі. Сем зь дзевяці іншых кандыдатаў у прэзыдэнты былі арыштаваныя. Эўрапейскія санкцыі Эўразьвязу, у тым ліку забарона на паездкі Лукашэнкі, застаюцца ў сіле».

Пакуль Беларусь заставалася ў глыбокай замарозцы, сьвет вакол перавярнуўся

У сувязі зь леташнімі падзеямі ва Ўкраіне і расейскай агрэсіяй Лукашэнка часткова пераасэнсаваў сваю стратэгію. Гэтак, піша The Economist, кіраўнік Беларусі асудзіў анэксію Крыму і не далучыўся да эмбарга на імпарт сельскагаспадарчых тавараў з Эўразьвязу. Брытанскі штотыднёвік прыгадвае ў гэтым кантэксьце і два раўнды мірных перамоваў, для якіх Лукашэнка даў пляцоўку ў Менску. Цяпер жа кіраўнік Беларусі заклікае Злучаныя Штаты прыняць удзел у канфлікце ва Ўкраіне і нават прапанаваў паслугі беларускіх міратворцаў.

Што праўда, часопіс папярэджвае, што гэта не зьвязана з тым, што «аўтакрат старой школы спадар Лукашэнка» зьмяніўся: ён працягвае гуляць у старую гульню і балянсаваць паміж адным вялікім суседам — Эўразьвязам і іншым — Расеяй:

«Другі ўрок, які ён атрымаў ад трагедыі ва Ўкраіне: ступаць асьцярожна, каб не правакаваць мядзьведзя. Разам з Армэніяй і Казахстанам, Беларусь далучылася Эўразійскага эканамічны саюзу пад кіраўніцтвам Расеі, які пазыцыянуе сябе як канкурэнта ЭЗ (хоць прадстаўнікі Менску і кажуць, што ня варта перабольшваць амбіцыяў Пуціна наконт валютнага саюзу)».

Разам з тым, у Беларусі застаецца моцная эканамічная сувязь з Расеяй — гаспадарка краіны функцыянуе дзякуючы велізарным энэргетычным субсыдыям з Расеі. Апытаньні таксама паказваюць, што беларусы аддаюць перавагу інтэграцыі з Расеяй, а не з Эўропай.

Сёлетняе адрозьненьне прэзыдэнцкай кампаніі ад папярэдніх у тым, што Лукашэнка не адчувае сябе абавязаным выкарыстаньня фіскальныя ды манэтарныя рычагі, каб палепшыць эканамічную сытуацыю. Самі апазыцыйныя кандыдаты адмовіліся ад пратэсту. У гарачым рэгіёне ставіць на бясьпеку з Лукашэнкам выглядае лепшым варыянтам, чым на на невядомага пачаткоўца.

Трэба эўрапейскія грошы

Часопіс сьцьвярджае, што сытуацыя ў краіне не такая кепская — прынамсі для тых, хто трымаецца падалей ад палітыкі. Сярод шасьці краінаў Усходняга партнэрства Беларусь мае найвышэйшы даход на душу насельніцтва, апроч багатага на нафту Азэрбайджану, які зьяўляецца яшчэ большай аўтакратыяй.

Аднак эканамічная мадэль «рыпіць», і праблемы расейскага апекуна пагаршаюць гэтыя цяжкасьці. Летась расейскі рубель, які страціў у вартасьці, вымусіў Беларусь дэвальваваць сваю нацыянальную валюту і ўвесьці кантроль над рухам капіталу. Нядаўна Беларусь папрасіла ў Крамля крэдыт у памеры ^$ 2,5 млрд, але атрымала толькі ^$ 110 млн. Рэальныя заробкі падаюць, а рабочыя дзяржаўных прадпрыемстваў былі вымушаныя ўзяць абавязковыя неаплачаныя адпачынкі. Пасьля 20 гадоў ізаляцыі, улады разумеюць, што яны патрабуюць рады і грошай ад Эўропы.

Лукашэнка: «Ёсьць дыктатары горшыя за мяне, ці ня так?»

Эўропа назвала Лукашэнку «апошнім дыктатарам Эўропы» і ўсклала надзеі на апазыцыю. Аднак цяпер эўрапейскія чыноўнікі разумеюць, што «палітыка пагарды» перамясьціла Беларусь бліжэй да Расеі. Больш за тое, авантурызм Пуціна ва Ўкраіне павысіў стаўкі. Як Лукашэнка саркастычна заўважыў на мінулым тыдні: «Ёсьць дыктатары горшыя за мяне, ці ня так?»

Газэта піша, што Эўразьвяз, разам з такімі бескампраміснымі чальцамі, як Брытанія ці Нідэрлянды, цяпер думае над зьменай падыходу. Не адмаўляючыся ад заклікаў да дэмакратыі і салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй, Эўропа распрацоўвае цэлы шэраг інструмэнтаў супрацы ў рэжымам Лукашэнкі: паслабленьне візавага рэжыму і сяброўства Беларусі ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Адліга і запрашэньне да ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Рызе патрабуе ад Лукашэнкі вызваленьня палітычным зьняволеных.

«Некаторыя баяцца паўтарэньня 2010 году, калі апошняя спроба на збліжэньне з Лукашэнкам памерла ў выніку рэпрэсіяў пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Замест таго, каб чакаць, што эўрапейская дэмакратыя натхніць Беларусь на зьмены, Эўропа спадзяецца вызначыць агульныя інтарэсы з рэжымам і працаваць зь ім. Больш за ўсё спадар Лукашэнка намагаецца захаваць хісткую незалежнасьць і, дзякуючы Пуціну, выглядае, што Эўропа з большай імавернасьцю будзе дапамагаць Лукашэнку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG