Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады забаранілі дабрачынны канцэрт у гарадзенскай сынагозе


Аляксандар Памідораў на дабрачынным канцэрце у памяць ахвяраў 11 красавіка

Аляксандар Памідораў на дабрачынным канцэрце у памяць ахвяраў 11 красавіка

Супольны дабрачынны канцэрт меліся даць Аляксандар Памідораў і Алесь Дзянісаў.

Аднак учора старшыня Рады юдэйскай рэлігійнай абшчыны Горадні Барыс Квяткоўскі паведаміў музыкам, што ў Гарадзенскім аблвыканкаме ім выказалі заўвагу наконт нямэтавага выкарыстаньня памяшканьня, і канцэрт давялося адмяніць.

Паводле Аляксандра Памідорава, ён быў вельмі зьдзіўлены фармулёўкай, зь якой забаранілі канцэрт: нямэтавае выкарыстаньне памяшканьня.

«Вельмі дзіўна было такое пачуць, бо я плянаваў засьпяваць песьні з адмысловай праграмы на ідыш. Ну, куды больш мэтава? Да ўсяго, канцэрт меўся адбыцца адразу пасьля сьвята Пэсах, 12 красавіка. Гэтая забарона — нішто іншае, як нейкае глупства. Я думаю, што канцэрт мы ўсё роўна зладзім».

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў сказаў Свабодзе, што ня ведае падрабязнасьцяў забароны канцэрту, але выказаў з гэтае нагоды жаль:

«Мне як музыку было б вельмі цікава сьпяваць і граць у гэтым памяшканьні, гэта вельмі незвычайна. Да ўсяго, мы плянавалі гэты канцэрт як дабрачынны і сабраныя сродкі меліся перадаць на рамонт сынагогі».

Алесь Дзянісаў зьбіраўся выканаць песьні на вершы Алеся Чобата.

XS
SM
MD
LG