Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» дабралася і да Беларусі?


Сайт пасольства Туркменістану ў Беларусі ўзламаны. Мяркуючы па застаўцы, якую хакеры разьмясьцілі на сайце замест пасольскай інфармацыі, зламысьнікі падтрымліваюць экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава».

У верхняй частцы старонкі ўзьнік надпіс «Узламаны Абдалом Аль-Магрыбі». Таксама на старонцы разьмешчанае фота баевіка з аўтаматам ў руках, у масцы і з надпісам на лбе на арабскай мове «Няма Бога, акрамя Алага». Фота падпісанае «Абдала Аль-Магрыбі і мараканскі воўк».

Пасольства Туркменістану ніяк не пракамэнтавала ўзлом сайту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG