Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За прапаганду спыненае вяшчаньне тэлеканалу «РТР-Планета»


Літва ўпершыню ў гісторыі Эўрапейскага Зьвязу на тры месяцы перапыніла вяшчаньне тэлеканалу, зарэгістраванага на тэрыторыі Эўропы.

Тэлеканал «РТР-Планета», які зьяўляецца міжнароднай вэрсіяй расейскага фэдэральнага тэлеканала «Расія 1», парушыў Закон аб інфармаваньні грамадзкасьці, вырашылі літоўскія ўлады.

Як заявілі Бі-бі-сі ў Дзяржаўнай камісіі Літвы па тэле- і радыёвяшчаньню, расейскі тэлеканал, які ў Эўропе вяшчае праз зарэгістраваную ў Швэцыі кампанію, «злоўлены на распаўсюдзе прапаганды, распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і заклікаў да вайны», што ў Літве лічыцца парушэньнем закону.

«Усе гэтыя рэчы ёсьць [заклікі да вайны, распальваньне міжнацыянальнай варожасьці — рэд.]. Гэта вызначыла кампэтэнтная ўстанова — Дэпартамэнт стратэгічных камунікацый літоўскага войска», — сказаў пасьля паседжаньня старшыня камісіі Эдмундас Вайтэкунас.

Паводле яго, вяшчаньне тэлеканалу было вырашана спыніць на тры месяцы пасьля заяваў віцэ-старшыні Дзярждумы Расеі Ўладзіміра Жырыноўскага, што прагучалі 18 студзеня ў тэлепраграме «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым». Палітык, па матэрыялах камісіі, заклікаў Расею да «маленькай, але пераможнай вайны ў Данбасе, Кіеве і Брусэлі».

Як заявілі ў камісіі, «гэтыя і іншыя выказваньні Жырыноўскага ў эфіры тэлеканала „РТР-Планета“ нельга не ўспрымаць сур’ёзна, паколькі ён у Расеі займае высокую пасаду і выказвае афіцыйную пазыцыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG