Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы ў Кіеве: Бясьпека ў Эўропе немагчымая без удзелу Украіны


Браніслаў Камароўскі і Пятро Парашэнка на цырымоніі ўшанаваньня ахвяраў таталітарызму ў Кіеве
Браніслаў Камароўскі і Пятро Парашэнка на цырымоніі ўшанаваньня ахвяраў таталітарызму ў Кіеве

«Сёньня, калі сыны Украіны гінуць на ўсходзе краіны, абараняючы сваю незалежнасьць, яны таксама абараняюць Эўропу ад адраджэньня імпэрскага мысленьня», — сказаў Браніслаў Камароўскі.

Паводле Камароўскага, Польшча надае вялікую ўвагу эўрапейскаму выбару Ўкраіны, і «чакае гэтага з вялікім нецярпеньнем».

«Польшча была, ёсьць і будзе прытрымлівацца меркаваньня, што Ўкраіна мусіць мець права, каб намагацца стаць чальцом Эўразьвязу і іншых заходніх структураў. Пытаньне бязьвізавага рэжыму Ўкраіны будзе прадметам абмеркаваньня саміту ў Рызе. Польшча ў гэтым пытаньні займае адназначную праўкраінскую пазыцыю. Сёньня мы разам павінны сказаць, што ня будзе стабільнай, бясьпечнай Эўропы, калі яе часткай ня стане Ўкраіна», — заявіў Камароўскі, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

На выступ прэзыдэнта Польшчы ў Вярхоўную Раду прыбылі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэм’ер Арсені Яцанюк.

Браніслаў Камароўскі знаходзіцца з двухдзённым візытам ва Ўкраіне.

Напярэдадні, пасьля сустрэчы Камароўскага і Парашэнкі, стала вядома, што Польшча дасьць Украіне крэдыт у памеры 100 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG