Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыйны банкрут застрэліў судзьдзю


Мэдыкі выносяць параненага зь Мілянскага суду 9 красавіка
Мэдыкі выносяць параненага зь Мілянскага суду 9 красавіка

У выніку страляніны ў судзе ў Мілане загінулі двое чалавек. Паводле зьвестках агенцтва Reuters, адзін з загінулых — судзьдзя.

Газета La Repubblica паведамляе, што акрамя двух забітых ёсьць яшчэ адзін паранены.

Іншы судзьдзя Джавані Канцыё сказаў, што агонь адкрыў адказчык па справе аб банкруцтве. Гэта адбылося на ўваходзе ў залю пасяджэньняў.

Італьянская ўлады паведамляюць пра затрыманьне меркаванага нападніка.

Пакуль невядома, як нападніку атрымалася пранесьці зброю ў будынак суда, паколькі наведвальнікі павінны праходзіць праз мэталашукальнікі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG