Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ВПК спрабуе замясьціць украінскі на расейскім рынку


«Хрызантэмы» на парадзе

«Хрызантэмы» на парадзе

Беларускае абарончае прадпрыемства «Пеленг» стала рабіць прыцэлы для расійскіх самаходных процітанкавых комплексаў «Хрызантэма», якія раней рабілі вытворцы ўкраінскага ВПК.

Пра гэта паведаміў у інтэрвію агенцтвуТАСС віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітры Рагозін. Акрамя таго, паводле яго, «Пеленг» робіць оптыку для расейскіх разьведвальных касьмічных апаратаў,

«У нас зь Беларусьсю шчыльная каапэрацыя, і гэта сапраўды вельмі добрая вытворчасьць, якой няма ў Расеі, — падкрэсьліў Рагозін. — Яны лёгка ўзялі на сябе ў рамках праграмы імпартазамяшчэньня частку таго, што раней пастаўляла Ўкраіна».

Намесьнік старшыні ўраду Расеі падкрэсьліў, што ўвесь вайскова-прамысловы комплекс СССР быў у свой час падзелены паміж трыма рэспублікамі: на Расею прыходзілася 80%, на Ўкраіну — 15% і на Беларусь — 5%.

Комплекс «Хрызантэма-З» прызначаны для паражэньня сучасных танкаў любога тыпу, у тым ліку аснашчаных дынамічнай абаронай.

XS
SM
MD
LG