Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новага лідэра «Гавары праўду» выберуць 14 красавіка


Новае кіраўніцтва кампаніі «Гавары праўду» будзе абрана бліжэйшым часам на зьезьдзе.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесьніка старшыні арганізацыі Андрэя Дзьмітрыева.

Дата зьезду, паводле ягоных слоў, вызначыцца на пасяджэньні рэспубліканскай рады кампаніі «Гавары праўду» 14 красавіка.

Дзьмітрыеў падкрэсьліў, што правядзеньне зьезду плянавалася яшчэ да таго, як Уладзімер Някляеў заявіў пра свой выхад з кампаніі «Гавары праўду». Раней меркавалася, што на зьезьдзе будуць разглядацца пытаньні, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі. Аднак з улікам апошніх падзеяў асноўным пытаньнем будзе абраньне новага кіраўніцтва арганізацыі.

Нагадаем, учора БелаПАН распаўсюдзіў заяву Някляева, у якой ён паведаміў пра свой выхад з апазыцыйных структураў, у тым ліку з кампаніі «Гавары праўду»:

«Двухгадовыя перамовы беларускай апазыцыі па вылучэньні адзінага кандыдата і вызначэньні сумеснай праграмы на прэзыдэнцкія выбары 2015 году завяршыліся безвынікова, — гаворыцца ў заяве палітыка. — У сувязі з гэтым заяўляю пра свой выхад з апазыцыйных структураў, у тым ліку з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“, актывістам якой я назаўжды ўдзячны за працу і падтрымку. Незалежнасьць і дэмакратычная будучыня Беларусі застаюцца для мяне найважнейшай каштоўнасьцю. Дзеля гэтага я буду працаваць і далей».

XS
SM
MD
LG